BE RU EN

3 ліпеня ў Менску адбудзецца вайсковы парад

  • 22.05.2012, 9:34

У Дзень Незалежнасці, які афіцыйна адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня, у Менску пройдзе ваенны парад.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у міністэрстве абароны.

«У небе над Менскам 3 ліпеня жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць авіяцыйную тэхніку ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны», - паведамілі ў Мінабароны.

Таксама плануецца, што ў парадзе прымуць удзел выхаванцы Менскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 38-й і 103-й асобнай мабільных брыгад, 86-й брыгады сувязі, 56, 60, 74 асобных палкоў сувязі, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл», - адзначылі ў Мінабароны.

«Разам з пешымі параднымі разлікамі, у парадзе возьмуць удзел асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Беларусі», - праінфармавалі ў ваенным ведамстве.

Там паведамілі, што ў Менскім гарнізоне праходзяць трэніроўкі пешых парадных разлікаў і механізаванай калоны, а генеральныя трэніроўкі плануецца правесці 28 і 30 чэрвеня, з 23 гадзін, на скрыжаванні пр. Пераможцаў і пр.Машэрава ў Менску.

Апошнія навіны