Арэндная плата на рынках вырасла больш чым удвая
- 22.05.2012, 12:13
Памер арэнднай платы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Менска з 1 красавіка 2012 павялічылася ў сярэднім больш чым у два разы.
Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні прадпрымальніцтва Менгарвыканкама.
У сярэднім памер арэнднай платы за месцы па рэалізацыі харчовых тавараў павялічыўся да 19 еўра за 1 кв.м (было 8 еўра), нехарчовых - да 25 еўра (было 14 еўра) за 1 кв.м.
У выніку павелічэння памеру арэнднай платы на сённяшні дзень скасавана ужо 53 дамовы аренды. Ва многіх гандлёвых цэнтрах і рынках з дзяржаўнай формай уласнасці або з доляй дзяржавы арэндадаўцы звярнуліся з прапановай часова знізіць на 10-12% арэндную плату.
Больш за ўсё павышэнне закранула гандлёвы цэнтр «Паркінг» і рынак «Малінаўка».
У «Паркінгу» арэндная плата з 1 мая павялічылася да 65 еўра за 1 кв.м, са жніўня яна складзе 75 еўра за 1 кв.м. На рынку «Малінаўка» рост арэнднай платы павінен скласці 300%, аднак на сённяшні дзень дасягнутая часовая дамоўленасць аб павелічэнні арэнднай платы на 200%.
Указ № 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» падпісаны 29 сакавіка і ўступіў у сілу з 1 красавіка. Згодна з гэтым дакументам памер арэнднай платы па аб'ектах нерухомасці вызначаецца з улікам базавай арэнднай велічыні, якая на сённяшні дзень складае 54 тысячы рублёў. Указам таксама адмяняецца дзяржаўнае рэгуляванне памеру арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці.