BE RU EN

«Нейра Дзюбель» выступіць у Пецярбургу

  • 22.05.2012, 17:40

«Каралі» беларускага року, забаронены ў Беларусі гурт «Нейра Дзюбель» 1 чэрвеня дасць канцэрт у Пецярбургу.

Засумаваўшы па сваіх прыхільніках, па канцэртах на вялікіх пляцоўках, «Дзюбялі» гатовыя аддаць усю назапашаную энергію пецярбургскай публіцы.

Спецыяльны госць, сябар гурта - Сяргей Балотнікаў і ягоны гурт BoloBand.

З Беларусі арганізаваны спецыяльны тур на канцэрт http://vk.com/neirodzubelbustour.

Квіткі ўжо ў продажы ў касах горада. Першыя 100 квіткоў па кошце 350 р., далей 450 р., з 25.05 - 500 р.

VIP: 600 р.

Супер VIP: 700 р.

Пачатак канцэрту: 1 чэрвеня, у 20.00 у клубе «Аўрора» (Пірагоўская наб. 5/2, у будынку гатэля «Санкт-Пецярбург»).

Арганізатары раяць набываць квіткі ў касе клуба. Падрабязнасці аб набыцці квіткоў без нацэнкі на сайце клуба: www.avrora-zal.ru.

Апошнія навіны