BE RU EN

Чыноўнікі «згубілі» 35 000 подпісаў за станцыю метро імя Быкава

  • 23.05.2012, 15:13

28 сакавіка кампанія «Гавары праўду» падала ў менскі гарвыканкам больш за 35 тысяч подпісаў менчукоў за наданне імя Васіля Быкава адной са станцый сталічнага метро.

Прайшло амаль два месяцы, але ў выканкаме ніяк не адрэагавалі на ініцыятыву, хоць у адпаведнасці з палажэннем аб звароце грамадзянаў павінныя былі адрэагаваць, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».

Але калі гара не ідзе да Магамета, то... актывіст кампаніі Юрый Салодкі ідзе ў выканкам. Прыходзіць - і пазнае, што чыноўніца, якая прымае звароты грамадзянаў, і не чула ні пра якія подпісы. І тлумачыць гэта тым, што нядаўна займае пасаду, а яе папярэднік звольніўся.

Юрыю Салодкаму не заставалася нічога іншага, як падаць новы зварот з патрабаваннем «адшукаць подпісы» і даць адказ адносна ініцыятывы грамадзянаў.

Апошнія навіны