BE RU EN

Віктар Івашкевіч: Васіль Іванавіч не дурань? Выбачце!

  • 23.05.2012, 15:15

Палітык просіць яго выпусціць з краіны для сустрэчы з рэдактарам charter97.org.

Віктар Івашкевіч схадзіў сёння за тлумачэннямі адносна вынесенага яму прысуду ў суд Савецкага раёна.

«Суддзя адмовілася са мной сустрэцца. Сакратар суда ўручыла мне рашэнне, дзе сказана: «...Абавязаць Віктара Івашкевіча звярнуцца з лістом аб адмове ад сваіх патрабаванняў увесці санкцыі супраць беларускіх нафтапрадуктаў і накіраваць яго тым жа адрасатам тым жа спосабам, у тым ліку размясціўшы яго на сайце charter97.org».

Але справа ў тым, што суддзя абмежавала мой выезд, а мне, дзеля таго, каб перагаварыць з рэдактаркай charter97.org Наталляй Радзінай, трэба прыехаць у Вільню. Я напісаў заяву з адпаведнай просьбай.

Што тычыцца абвяржэння... Прыгадаю анекдот: Васіль Іванавіч не дурань? Выбачце! У пастанове ў мяне вельмі шырокія межы для творчасці», - сказаў Віктар Івашкевіч сайту charter97.org.

Нагадаем, што апазіцыйнаму палітыку за заклік да ўвядзення санкцый супраць уладаў краіны судом Савецкага раёна Менска вынесены прысуд выплаціць 500 тысяч рублёў пазоўцы - працаўніцы Мазырскага НПЗ Марыне Цыбліенка - і «пакаяцца» на сайце charter97.org.

Апошнія навіны