«Дэпутаты» страцілі законапраект аб дзіцячым харчаванні
- 23.05.2012, 16:34
Акадэміі навук давядзецца ізноў рыхтаваць дакументы для прыняцця «палаткай» закона аб дзіцячым харчаванні.
Начальнік аддзела харчавання і маркетынгавых даследаванняў РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Элеанора Капітонава на прэс-канферэнцыі ў Менску 23 мая параіла звярнуцца да «дэпутатаў» беларускага «парламента» з пытаннем аб дзіцячым харчаванні, піша БелаПАН.
«Лепш спытацца ў дэпутатаў, якія працуюць у парламенце, дзе канцэпцыя дзіцячага харчавання, дзе закон. Мы зараз яшчэ раз ізноўку рыхтуем адпаведныя дакументы, збіраемся яшчэ раз іх падаць.
Я не магу адказаць, куды падзеліся папярэднія. Нам наогул ніхто нічога не кажа. Нам адказалі, што гэтых дакументаў не бачылі. Можа, не дайшлі або апынуліся не на той палічцы», - выказала здагадку Капітонава.