Людзі ў масках арудуюць у цэнтры Менска (Фота)
- 23.05.2012, 19:57
Каля ГЦ «Сілуэт» па вуліцы Харужай каля шасці гадзін вечара дваіх хлопцаў людзі ў масках паклалі на асфальт.
Пра гэта TUT.BY паведаміў адзін з чытачоў партала.
Ён распавёў, што побач знаходзілася не менш чым пяць чалавек у чорных масках, але без формы, і яшчэ каля 10 чалавек у цывільным.
«Яшчэ бегала дзяўчына з пасведчаннем, не разгледзеў, праўда, якім, і шукала панятых для вобшуку хлопцаў».
Затрыманыя - маладыя хлопцы, напісаў ён. У «Твітэры» карыстальнікі @Артемка і @_proxer паведамілі, што падобны выпадак ужо меў месца ў гэтым месяцы прыкладна ў тым жа самым месцы.