BE RU EN

У Беларусь не пусцяць новых польскіх дыпламатаў

  • 24.05.2012, 12:11

Беларусь не лічыць мэтазгодным павелічэнне колькасці консульскіх работнікаў Польшчы на сваёй тэрыторыі.

Як заявіў на брыфінгу ў чацвер у Менску прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, «польскі бок раней звяртаўся да нас з такой прапановай». Але, па ягоных словах, МЗС не лічыць павелічэнне колькасці консульскіх работнікаў адзіным рашэннем для паскарэння выдачы віз беларускім грамадзянам, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён удакладніў, што ў Беларусі працуюць 26 консульскіх работнікаў Польшчы, пры гэтым беларускіх супрацоўнікаў у Польшчы, пры аналагічных нагрузках, працуе значна меней. «Патрэбнага эфекту можна дамагчыся за кошт вызвалення консульскіх работнікаў ад неўласцівых ім функцый і рэарганізацыі працэсу», - адзначыў А.Савіных.

Апошнія навіны