BE RU EN

Берлін: Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі (Фота)

  • 24.05.2012, 14:16

Аддзяленне міжнароднай арганізацыі Amnesty International ў Берліне правяло сярод жыхароў нямецкай сталіцы акцыю па зборы петыцый супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Кожны ўдзельнік падпісаў адмысловую паштоўку з заклікам да беларускіх уладаў адмяніць гэты жорсткі від пакарання, піша ПЦ «Вясна».

Некаторыя ўдзельнікі акцыі пагадзіліся сфатаграфавацца з адмысловым плакатам, напісаным па-беларуску і па-нямецку. Усяго каля 60 паштовак, падрыхтаваных актывістамі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», будуць у бліжэйшы час адпраўленыя ў адміністрацыю Лукашэнкі.

Апошнія навіны