BE RU EN

Лукашэнка запатрабаваў знайсці «унікальнага артыста»

  • 28.05.2012, 16:30

Беларускі дыктатар зладзіў «разнос» з-за правалу Беларусі на «Еўрабачанні».

«Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе няхай потым дае ацэнку за свае ацэнкі. Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар або паслалі такі калектыў? Мы ж сказаць так не можам. Калі ўжо прайграваць, то прайграваць годна. А так мы насамрэч убухалі велізарныя грошы, а вынік ніякі», - заявіў А.Лукашэнка ў панядзелак у Менску, на сустрэчы з таленавітай моладдзю і адоранымі навучэнцамі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Кіраўнік таксама адзначыў, што «трэба сур'ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу». «Гэта не павінна быць справай аднаго канала (тэлекампаніі - ІФ). Нешта павінна быць наверсе, у Мінкультуры, трэба задзейнічаць абодва канала, яны дзяржаўныя, зарабіць грошы і гэтыя грошы ўкласці. Плюс спонсары. І зрабіць добры праект», - заявіў ён.

Гурт «Litesound», беларускі ўдзельнік конкурсу «Еўрабачанне» ў Баку, не прайшоў у фінал, заняўшы ў паўфінале 16-е месца з 18-ці.

Апошнія навіны