BE RU EN

Удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» выклікаюць у КДБ

  • 29.05.2012, 9:27

У Гродне супрацоўнікі КДБ пачалі выклікаць на «прафілактычную гутарку» жыхароў горада.

Як паведаміў удзельнік апошняга «Чарнобыльскага шляху» у сталіцы Беларусі Аляксей Гардзейчык, яго выклікаюць 29 мая ў абласное ўпраўленне КДБ па вуліцы Тэльмана для ўзяцця тлумачэнняў. Канкрэтную прычыну гэтага выкліку яму не паведамілі, піша ПЦ «Вясна».

Паводле Гардзейчыка, у мінулым годзе яго таксама выклікалі ў КДБ пасля маўклівых акцый пратэсту, якія насілі ў Гродне масавы характар.

Апошнія навіны