BE RU EN

Тарыфы на паслугі транспартных тэрміналаў выраслі на 15-35%

  • 29.05.2012, 12:21

Міністэрства эканомікі Беларусі ў сярэднім на 15-35% павысіла тарыфы на паслугі транспартных чыгуначных і аўтамабільных тэрміналаў.

Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 4 мая 2012 года № 40, якая ўступае ў сілу з 8 чэрвеня 2012 года, паведамляе АФН.

У Мінэканомікі дадзенае рашэнне патлумачылі неабходнасцю павышэння эфектыўнасці працы транспартных аўтамабільных і чыгуначных тэрміналаў, забеспячэння іх бясстратнай працы.

Адначасова пастановай усталяваная норма, згодна з якой, пры пражыванні ў пакоі адпачынку дзяцей ва ўзросце да 8 гадоў без прадастаўлення ім асобнага месца ў пакоі, плата не спаганяецца.

Апошнія навіны