BE RU EN

У Менск зачасцілі расейскія губернатары

  • 29.05.2012, 13:57

На працягу 2 тыдняў Лукашэнка сустрэўся ў трыма кіраўнікамі абласцей Расеі.

Сёння ў Менск прыехаў губернатар Новасібірскай вобласці Васіль Юрчанка, паведамляе «Інтэрфакс». Рыторыка беларускага кіраўніка падчас сустрэчы з ім практычна не адрознівалася ад таго, што ён звычайна казаў падчас апошніх візітаў у Беларусь расейскіх губернатараў. Лукашэнка распавёў пра рост тавараабароту з Новасібірскай вобласцю і пастаўкі беларускай сельгастэхнікі і прадукцыі машынабудавання. Натуральна не абышлося без словаў аб поспеху інтэграцыі паміж Беларуссю і Расеяй. «З фарміраваннем Мытнага саюза і запускам Адзінай эканамічнай прасторы мы маем спрыяльныя ўмовы для інтэграцыі эканомік. Перашкод практычна няма, ды і нейкіх шурпатасцяў у гэтым працэсе няма», - адзначыў Лукашэнка.

Нагадаем, 28 мая Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Тульскай вобласці Уладзімірам Груздзевым, 18 мая - з губернатарам Ленінградскай вобласці Георгіем Палтаўчанкам.

Апошнія навіны