BE RU EN

Статут ВКЛ вернецца ў Беларусь

  • 31.05.2012, 13:39

30 тысяч даляраў дзеля яго набыцця ахвяравала кампанія «Альпары».

Яна адгукнулася на нядаўні заклік Нацыянальнага банка Беларусі. Такім чынам, Статут ВКЛ 1588 вернецца ў нашую краіну.

Як паведамляе «Наша ніва», прыватныя асобы сабралі 76 мільёнаў рублёў. Яшчэ 4500 даляраў ўнёс прыватны прадпрымальнік з Магілёва, які пажадаў застацца невядомым. 100 тысяч расейскіх рублёў перавёў беларус з Расеі Павел Бераговіч. «Альпары» ахвяравала грошы, якіх не хапала да поўнай сумы.

Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены ў 45 тысяч даляраў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай (10%) паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом ўжо пералічылі. Астатнюю суму трэба было перавесці на працягу трох месяцаў.

Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі пакуль няма ні аднаго.

Апошнія навіны