BE RU EN

Маладафронтаўцы Яроменак і Крамянецкі выйшлі на волю

  • 4.05.2012, 16:17

4 мая з ізалятара на Акрэсціна пасля 7 сутак арышту на волю выйшлі актывісты «Маладога Фронту» Уладзімір Яроменак і Зміцер Крамянецкі.

Маладых людзей затрымалі 27 красавіка каля будынка Савецкага суда Менска, дзе праходзілі працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі «Чарнобыльскага шляху» маладафронтаўцамі Мікалаем Дземідзенкам, Раманам Васільевым і Міхаілам Мускім. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і далі па 7 і 15 сутак арышту, перадае «Радыё Свабода».

«На ўмовы ў гэты раз яны не скардзіліся. Казалі, што адбывалі пакаранне досыць камфортна, але само асуджэнне назвалі незаконным», - паведаміла праваабаронца Кася Галіцкая, якая сустракала актывістаў каля Акрэсціна.

Апошнія навіны