BE RU EN

Фазэль упіраецца

  • 4.05.2012, 16:43

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея зноў выказаў надзею, што чэмпіянат 2014 года пройдзе ў Менску.

У дзень адкрыцця сусветнага хакейнага чэмпіянату-2012 у Швецыі і Фінляндыі прэзідэнт МФХ Рэнэ Фазэль адзначыў, што разлічвае на правядзенне гэтага прэстыжнага турніру праз два гады ў Менску, нягледзячы на шматлікія пратэсты з боку еўрапейскіх палітыкаў, а таксама прэзідэнта ЗША Барака Абамы:

«Я перакананы, што чэмпіянат-2014 пройдзе ў Беларусі. Я таксама лічу, што байкот не мае ніякага сэнсу. Прыезд у краіну спартоўцаў і балельшчыкаў з розных краін свету, іх кантакты з беларусамі дадуць краіне нашмат больш, чым тое, калі кажуць «не», - цытуе Фазэля тэлеканал «Еўраспорт».

Апошнія навіны