Музыку Ігара Сімбірова будуць сёння судзіць
- 7.05.2012, 11:10
Актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова ўтрымліваюць у аддзяленні міліцыі Менскага раёна.
Сімбірова будуць судзіць 7 мая. Пра гэта паведаміў Зміцер Бартосік.
Бардаў Зміцера Бартосіка, Ігара Сімірова і яшчэ 15 чалавек затрымалі ўвечары 6 мая пад Менскам, перадае «Радыё Свабода».
Пазней усіх, акрамя Сімбірова, адпусцілі. 6 мая ён выйшаў на волю пасля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.
Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Па тэлефоне з аддзялення міліцыі ён паведаміў, што пры затрыманні яго збілі. Сімбірова абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі. За гэта і асудзілі.