BE RU EN

Лукашэнка сёння звернецца да «парламента» і народа

  • 8.05.2012, 9:11

Выступ Аляксандра Лукашэнкі перад абедзвюма палатамі «нацыянальнага сходу» пачнецца ў 11 гадзін.

Нагадаем, што выступ беларускага кіраўніка раней быў запланаваны на 19 красавіка. Аднак за некалькі дзён да яго дакумент быў адпраўлены на дапрацоўку. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта было звязана са зменамі, якія павінныя быць унесены ў пасланне і тычацца прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама знешнепалітычнага курсу краіны. Многія эксперты называлі прычынай пераносу спробу змякчыць канфлікт з Еўразвязам.

Паслухаць выступ дыктатара запрасілі амбасадараў краін Еўразвяза, якія нядаўна вярнуліся ў Менск.

Апошнія навіны