Мікалай Халезін: У творчасці можа быць палітыка (Відэа)
- 8.05.2012, 9:32
Выніковы выпуск тыдня «У аб'ектыве» тэлеканала Белсат, які прайшоў 6 мая, быў прысвечаны тэме культуры і контркультуры, а таксама адлюстравання палітычных і сацыяльных працэсаў у творчасці беларускіх творцаў.
Госцем праграмы стаў кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.
«Любая тэма, змешчаная ў поле мастацтва, набывае большую значнасць, выклікаючы грамадскую дыскусію. Менавіта таму ўлады так баяцца падобных працэсаў, кажучы нам: «Палітыка - гэта брудная справа, і таму мы самі ёй будзем займацца, а вы не пэцкайцеся - займайцеся чыстай творчасцю». Але чаму мы павінныя выкрасліць з творчасці гэтую адзіную тэму, якая ўплывае на нас больш за іншыя?», - заявіў Халезін.