Менскі гімназіст застрэліўся ў ціры
- 8.05.2012, 10:37
Вучань 10 класа адной з менскіх гімназій застрэліўся ў ціры.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у праваахоўных органах.
«Праводзіцца праверка па факце самазабойства менскага гімназіста, які застрэліўся ў ціры падчас трэніровачных стрэльбаў», - паведамілі суразмоўцы агенцтва.
Іншыя падрабязнасці гэтага факту ў праваахоўных органах паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на таямніцу следства..