BE RU EN

У Менску зноў затрымалі бардаў Сімбірова і Бартосіка

  • 8.05.2012, 14:05

Невядомымі ў цывільным 8 мая ў 13 гадзін каля парку Чалюскінцаў былі затрыманыя барды Ігар Сімбіроў і Зміцер Бартосік.

Іх гвалтам зацягнулі ў аўтамабіль «Мэрсэдэс» чорнага колеру. Як паспеў паведаміць па тэлефоне Сімбіроў, яго вязуць у суд Менскага раёна г. Заслаўля. Магчыма, суддзя Аляксей Мініч прыняў рашэнне працягнуць разгляд адміністрацыйнай справы, які быў перанесены на 18 мая. Па неправеранай інфармацыі, Зміцера Бартосіка адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна Менска, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 6 мая ўвечары Ігар Сімбіроў разам з бардам Зміцерам Бартосікам і 12 слухачамі былі затрыманыя на станцыі «Зялёнае» пасля канцэрту на адкрытым паветры. У аддзяленні міліцыі ў Ждановічах на Сімбірова склалі адміністрацыйны пратакол. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні, і ў тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі.

Апошнія навіны