BE RU EN

Ігар Сімбіроў арыштаваны на 15 сутак

  • 8.05.2012, 17:56

Такое рашэнне 8 мая прыняў суд Менскага раёна.

Знаходзіцца за кратамі барду прыйдзецца на адны суткі менш, паколькі суд залічыў яму іх, калі Ігар Сімбіроў з 6 на 7 мая знаходзіўся ў раённым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд над Сімбіровым пачаўся яшчэ ўчора, але тады паседжанне перанеслі на 18 мая. Сёння спевака нечакана затрымалі разам са Зміцерам Бартосікам у раёне Парку Чалюскінцаў і зноў прывезлі ў той жа суд. І вынеслі вердыкт - 15 сутак арышту.

Нагадаем, 6 мая ўвечары Ігар Сімбіроў разам з бардам Зміцерам Бартосікам і 12 слухачамі былі затрыманыя на станцыі «Зялёнае» пасля канцэрту на адкрытым паветры. У аддзяленні міліцыі ў Ждановічах на Сімбірова склалі адміністрацыйны пратакол. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні, у тым, што ён лаяўся і размахваў рукамі.

Апошнія навіны