У Варшаве рыхтуецца прэм'ера спектакля пра Беларусь - «Час жанчын» (Відэа)
- 1.06.2012, 10:52
Што адбываецца з жанчынай, калі ейны муж ці бацька знікае, або яго забіваюць, або яе саму кідаюць за краты?
Гэта толькі адно з пытанняў спектакля «Час жанчын» - дакументальнай аповесці аб беларускай рэчаіснасці, перадае Белсат.
Шэсць акторак Польскага тэатра ў Варшаве пераўвасобіліся ў вобразы Ірыны Багданавай, Наталлі Радзінай, Юліі Бандарэнка, Наталлі Каляды, Ірыны Халіп і Ірыны Красоўскай.
Спектакль узнік на аснове твораў «Пакаленне Джынс» Мікалая Халезіна і «Сны» Наталлі Каляды. Ажыццявіў пастаноўку рэжысёр беларускага «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін.
Учора на генеральную рэпетыцыю тэатр запрасіў СМІ. Прэм'ера - ужо 9 чэрвеня.
Спектакль прысвечаны ўсім беларускім палітвязням, людзям зніклым і забітым, а таксама іхнім сем'ям.