BE RU EN

За візіт сваяка з Польшчы - на допыт у КДБ

  • 1.06.2012, 12:31

Сваяка вядомага рэжысёра-дакументаліста Юрыя Каліны выклікалі на допыт.

Следчага КДБ цікавіла, з якой мэтай Юрый Каліна прыязджаў у Беларусь, з кім сустракаўся, куды хадзіў і што здымаў падчас знаходжання ў краіне, паведамляе «Наша Нiва».

«Я ўзяў яго да бацькі ў вёску, ён хацеў паспытаць традыцыйных беларускіх страў. Але самагонкай мы яго не частавалі, бо наш прэзідэнт гнаць забараніў, каб у дзяржаўны бюджэт грошы паступалі», - распавёў сваяк Каліны следчаму.

Супрацоўнік КДБ быў упэўнены, што Каліна прыязджаў з нейкім заданнем. «Гэта прыкметны палітык, ён павінен мець заданне», - сказаў ён падчас допыту.

Апошнія навіны