BE RU EN

Нячыстае сумленне жыць не дае

  • 19.06.2012, 18:01

Сваякі палітвязняў да смерці напужалі сябраў ЦВК.

Увечары 18 чэрвеня Валянціна Аліневіч, маці Ігара Аліневіча, разам з Марынай Адамовіч, жонкай Мікалая Статкевіча, пайшлі на прэм'еру «Яўгена Анегіна» ў Оперным тэатры. Там яны сутыкнуліся з кіраўніцай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і яе намеснікам Мікалаем Лазавіком.

Валянціна Аліневіч апісала падрабязнасці рэакцыі чыноўнікаў на нечаканую сустрэчу ў «Фэйсбуку».

«Учора мы з Марынай Адамовіч хадзілі на прэм'еру «Яўгена Анегіна» ў Оперным тэатры. Там жа прысутнічала жанчына, якая раіла ўсім беларускам сядзець дома і варыць боршч. Яна была са сваім верным Лазавіком і світай. Але не гэта мяне здзівіла і выклікала смех. Калі яны ўбачылі Марыну, то лагоднасць і пачуццё ўласнай бязгрэшнасці на іхніх тварах змянілі страх і разгубленасць. Дайшло да таго, што яны, не саромеючыся публікі, штурхалі адзін аднаго, паказвалі на Марыну і нават разглядалі ў біноклі. Цырк...», - напісала Валянціна Аліневіч.

Апошнія навіны