BE RU EN

Шаўцова перавялі пад хатні арышт?

  • 20.06.2012, 17:43

Напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу стала вядома, што вядучае прадпрыемства, якое працуе на венесуэльскім рынку - кампанія «Белзамежбуд» змяніла генеральнага дырэктара.

Месца Максіма Ярохава заняў Віталь Бандарык, які пачынаў кар'еру ў «Трастбанк». Паводле адукацыі ён з'яўляецца юрыстам.

Практычна адначасова Віталь Бандарык увайшоў у склад назіральнага савета «Трастбанк». Цікава, што сябрам назіральнага савета банка, стала і Алена Шаўцова - жонка аднаго з беларускіх алігархаў Віктара Шаўцова, арыштаванага ў канцы мінулага года менавіта за нейкія таемныя справы «Белзамежбуда».

Па неафіцыйнай інфармацыі «Народнай волі», Шаўцоў даўно знаходзіцца не ў СІЗА КДБ, а пад хатнім арыштам. Ён не толькі па-ранейшаму ўзначальвае Савет дырэктараў «Белзамежбуда», але і нядаўна узначаліў наглядальны савет «Трастбанк».

Апошнія навіны