BE RU EN

Мясніковіч паспяшае працаваць з В'етнамам і М'янмай

  • 21.06.2012, 9:54

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў паскорыць рэалізацыю сумесных праектаў з В'етнамам і М'янмай.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Там адзначылі, што дадзеная задача была агучаная пасля справаздач кіраўнікоў дзяржорганаў па выкананні дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе візіту ўрадавай дэлегацыі ў Рэспубліку В'етнам і Рэспубліку Саюз М'янма ў канцы 2011 года.

«Аб працы ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі далажылі кіраўнікі «МАЗа», Менскага маторнага завода, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, міністэрства гандлю, міністэрства адукацыі, прадстаўнікі НАНБ, канцэрна «Белнафтахім»і «Белгархімпрамам», - растлумачылі ў прэс-службе.

«Прэм'ер-міністр даручыў амбасадам, кіраўнікам дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў больш актыўна працаваць у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, паскорыць рэалізацыю сумесных з В'етнамам і М'янмай праектаў», - паведамілі ў прэс-службе. «Асаблівая ўвага павінная быць нададзеная праекту па стварэнні ў В'етнаме беларускага гандлёвага дома. Яго адкрыццё плануецца ў бліжэйшы час.

Міністэрству гандлю даручана дэталёва прапрацаваць асартымент прадукцыі, якая будзе тут прадстаўленая», - дадалі там.

«Акрамя гэтага, генеральнаму дырэктару «МАЗа» дадзенае даручэнне вывучыць магчымасці стварэння вытворчых магутнасцяў у гэтым рэгіёне», - адзначылі ў прэс-службе.

Апошнія навіны