Цыгарэты і алкаголь будуць даражэць
- 21.06.2012, 11:19
Стаўкі акцызаў на тытунь і алкаголь у гэтым годзе будуць павялічвацца.
Павышэнне ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю і алкаголь у краінах МС будзе вырабляцца з улікам адрозненняў пакупніцкай здольнасці грамадзянаў Беларусі, Расеі і Казахстана.
«Павышаць стаўкі акцызаў на тытунь і алкаголь у межах Мытнага саюза неабходна, інакш гэта прывядзе да незаконнага абароту гэтай прадукцыі, «шэрага» імпарту і іншых негатыўных наступстваў. Але пры павышэнні ставак будуць улічвацца адрозненні пакупніцкай здольнасці насельніцтва трох краін», - заявіў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец ў чацвер у беларускім «парламенце», перадае «Інтэрфакс».
Ён растлумачыў, што з улікам асаблівасцяў краін будуць прымяняцца спецыяльныя нацыянальныя стаўкі акцызаў, аднак у Беларусі і Казахстане яны, па ўсёй бачнасці, будуць максімальна набліжаныя да расейскага ўзроўню.