BE RU EN

Уладам прапанавалі «закатаць губу»

  • 21.06.2012, 12:37

МТС купяць толькі па кошце «ў разы меншым».

АФК «Сістэма» захоўвае цікавасць да выкупу дзяржпакету ў беларускім аператары СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» (МТС), але пойдзе на ўгоду толькі пры істотным паніжэнні кошту актыву, піша «Інтэрфакс».

«Мы па-ранейшаму хочам яе выкупіць, але той кошт, які агучылі беларускія ўлады, нас катэгарычна не задавальняе», - заявіў прэзідэнт АФК Міхаіл Шамолін журналістам у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Нашыяшыя чаканні па кошце значна ніжэй, я б не стаў называць ацэнку, але яна ў разы меншая», - адзначыў ён.

Раней беларускія ўлады ацанілі 51%-ную долю аператара, яая належыць дзяржаве, у $1 млрд. Такі пачатковы кошт быў усталяваная на першым аўкцыёне па прыватызацыі гэтага актыву ў снежні 2011 года. Пакет прадаць не атрымалася з-за адсутнасці заявак.

У маі 2012 віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін пацвердзіў намер уладаў рэспублікі правесці паўторныя таргі. Акрамя таго, Беларусь, паводле яго, гатовая разгледзець варыянт продажу долі ў МТС шляхам прамых перамоваў.

Беларуска-расейскае СТАА «МТС» з 2002 года прадастаўляе ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800, з 2010 года - у стандарце UMTS. Сувяззю МТС забяспечана 97,8% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае 99,7% насельніцтва краіны. Заснавальнікамі з'яўляюцца РУП «Белтэлекам» з доляй 51% і расейскае ААТ «МТС» з 49%.

Апошнія навіны