Сейм Літвы прагаласаваў за будаўніцтва новай АЭС
- 21.06.2012, 13:22
Літоўскі парламент ухваліў будаўніцтва новай Вісагінскай АЭС.
У галасаванні ўдзельнічала 74 парламентарыя са 130, большасць з іх прагаласавала «за», паведамляе «Інтэрфакс».
Пасля прыняцця гэтага рашэння плануецца падпісаць канцэсiйную дамову са стратэгічным інвестарам - японскай карпарацыяй Hitachi аб будаўніцтве найбуйнейшага ў гісторыі Літвы энергетычнага аб'екта, коштам 16-18 млрд літаў.
Hitachi павінная атрымаць у кіраванне 20% акцый новай АЭС, Літва - 38%, Латвія - 20%, а Эстонія -22%. Літва плануе пабудаваць новую АЭС побач з закрытай у 2009 годзе Ігналінскай АЭС недалёка ад беларускай мяжы. Урад спадзяецца, што станцыя будзе пабудаваная да 2020-2022 гадоў.