Прэзідэнт «Рэспублікі Казанціп» прапанаваў палітычны прытулак беларускам
- 21.06.2012, 13:39
Арганізатар музычнага фестывалю з гумарам адрэагаваў на «глупства беларускага кіраўніка».
Візавы бум на Казанціп Z-20 стаў прыемнай нечаканасцю для дзяўчат з Беларусі. Прэзідэнт «Рэспублікі Казанціп» Мікіта Першы прапанаваў бясплатны «палітычны і кліматычны прытулак грамадзянкам Беларусі», паведамляе сайт фэсту.
«Як лідар цалкам еўрапейскай дзяржавы, я не змог пакінуць без увагі заяву Лукашэнкі: «Усе еўрапейскія лідары - гэта нішто. Яны ніхто. Яны без «яец» і астатнія глупствы беларускага дыктатара.
У якасці гуманітарнай дапамогі дружалюбнаму беларускаму народу прапаную бясплатныя візы, палітычны і кліматычны прытулак усім дзяўчатам Беларусі. А чаму толькі дзяўчатам? Таму што беларускія мужчыны павінныя змагацца за свабоду сваёй краіны», - гаворыцца ў адпаведным загадзе прэзідэнта.
«Рэспубліка Kaзaнціп» - штогадовы міжнародны музычны фэст, які праводзіцца ў Крыму, найбольш вядомы фестываль электроннай музыкі на тэрыторыі былога СССР. На фестывалі грае клубная і электронная музыка ўсіх напрамкаў, выступае мноства ды-джэяў і музычных калектываў з усяго свету.