BE RU EN

Праспект Незалежнасці перакрылі з-за лабавога сутыкнення

  • 22.06.2012, 10:50

Ранкам, прыкладна ў 7.40 на праспекце Незалежнасці ў раёне цырка сутыкнуліся два аўтамабілі.

Сведкай аварыі стаў карыстальнік TUT.BY Зміцер, даслаўшы фота з месца ДТЗ.

Гэта здарылася ў раёне цырка, - паведаміў чытач у тэлефоннай гутарцы. – Кал аварыя адбылася, я толькі заязджаў на мост у раёне парка М. Горкага. Там рух і спыніўся, 5-7 хвілін у абодвух напрамках ніхто не ехаў. Калі пад’ехаў бліжэй, убачыў, што на скрыжаванні каля цырка – лабавое сутыкненне аўтамабіляў.

Мяркую, што цёмны аўтамабіль (як бачна, Chrysler), хацеў праскочыць, павярнуўшы налева, і не паспеў, сутыкнуўшыся з чырвоным Volvo.

Калі я пад’ехаў да месца ДТЗ, супрацоўнікі ДАІ рукамі спрабавалі адцягнуць Volvo, але ў іх нічога не атрымалася, і на дапамогу ім прыйшоў эвакуатар. А вось рулявое кіраванне Chrysler апынулася ў парадку – яго штурхнулі ў накірунку вул. Першамайскай, уніз па горачцы, і машына пакацілася сама, кіроўца сядзеў за рулём. Прыбіральшчыцы хутка змялі аскепкі, якіх было шмат, і машыны раз’ехаліся.

Апошнія навіны