Работнікаў банкаў і школ прымушаюць нарыхтоўваць кармы
- 22.06.2012, 10:52
Кожнай арганізацыі і прадпрыемству Шумілінскага раёна спушчанае заданне па нарыхтоўцы кармоў.
На аднаго работніка трэба скасіць па 200 кг травы, а ўсяго па раёне павінна быць здадзена 288 тон травы. План неабходна выканаць да 29 ліпеня. Пра гэта паведамляе Шумілінскі раённая газета «Герой Працы».
Сярод арганізацый ужо пачалі выконаць заданні райвыканкама вузел паштовай сувязі, «Белаграпрамбанк», тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, СШ № 1, МНС і інш
Па словах прадстаўнікоў райвыканкама, падобная праца карысная не толькі як рэальная дапамога парцаўнікам вёскі, але і для навядзенне парадку: работнікі банкаў, школ, супрацоўнікі МНС косяць траву ў меліярацыйных каналах, закінутых агародах, канавах.