Настаўнікаў абавяжуць ведаць беларускую мову
- 22.06.2012, 14:13
Міністэрства адукацыі ініцыявала ўнясенне вельмі важнай змены ў «Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».
Артыкул 21 закона, які вызначае права грамадзянаў Беларусі на атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове, прапанавана дапоўніць рэвалюцыйнай па сваёй значнасці прапановай. «Кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінныя валодаць беларускай і расейскай мовамі», піша «Народная воля».
«Дэпутаты» ужо прагаласавалі за гэтыя новаўводзіны - законапраект прыняты і накіраваны для зацвярджэння ў савет рэспублікі.