BE RU EN

НАТА правераць ваенныя аб'екты ў Расеі і Беларусі

  • 25.06.2012, 10:00

Ваенныя інспектары з Францыі і Германіі правераць расейскія і беларускія ваенныя аб'екты ў межах выканання дамовы «Адкрытае неба».

Для гэтай інспекцыі будзе выкарыстаны самалёт З-130 французскіх ВПС.

«У час палёту па ўзгодненым маршруце расейскія спецыялісты разам са сваімі калегамі будуць ажыццяўляць на борце кантроль за выкарыстаннем апаратуры і сістэм назірання ў адпаведнасці з дамоўнымі абавязальніцтвамі», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства абароны Расеі.

Міжнародная дамова «Адкрытае неба» была падпісаная ў 1992 годзе і ратыфікаваная 34 краінамі-удзельніцамі ў 1995 годзе.

Пагадненне прадугледжвае кантроль за выкананнем пагадненняў аб скарачэнні ўзбраенняў.

Замежныя эксперты, у прыватнасці, правяраюць, ці адпавядаюць заяўленыя дадзеныя дзяржаў аб узбраенні і дыслакацыі войскаў сапраўднаму становішчу рэчаў.

Апошнія навіны