BE RU EN

У Магілёве забіў гейзер вышынёй у некалькі метраў (Фота)

  • 25.06.2012, 11:55

Раніцай у нядзелю 24 чэрвеня на праспекце Дзімітрава ў Магілёве прагучаў выбух.

Затым з-пад зямлі забіў сапраўдны гейзер вышынёй некалькі метраў, паведамляе гарадскі партал 222.by.

У Магілёўскіх цеплавых сетках кажуць, што на дадзеным участку праходзіла штатная праверка цеплаабменнага абсталявання. Падчас выпрабаванняў не вытрымала нагрузкі і лопнула труба. Працы па ліквідацыі прычыны і наступстваў выбуху будуць завершаныя ў панядзелак.

На час ліквідацыі цечы на скрыжаванні знаходзіліся супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, якія рэгулявалі рух, дзякуючы чаму ніякіх перабояў з рухам транспарту не ўзнікла.

У гэтым мікрараёне Магілёва гарачую ваду, згодна з графікам, павінныя ўключыць 26 чэрвеня.

Апошнія навіны