У Менск прыбылі в'етнамскія вайскоўцы
- 25.06.2012, 15:29
З 23 па 28 чэрвеня праходзіць візіт у Беларусь в'етнамскай ваеннай дэлегацыі, якую ўзначальвае начальнік галоўнага палітычнага ўпраўлення Мінабароны СРВ генерал-палкоўнік Нго Суан Лік.
Як паведаміла прэс-служба беларускага ваеннага ведамства, з в'етнамскімі ваеннымі сустрэўся міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
У адпаведнасці з праграмай візіту адбыўся брыфінг памочніка міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах - начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны генерал-маёра Аляксандра Гуры.
25 чэрвеня сябры в'етнамскай дэлегацыі азнаёмяцца са структурай і задачамі Ваеннай акадэміі, вучэбна-матэрыяльнай базай камандна-штабнога факультэта.