«Robinson Club» Тапузідзіса правяраюць
- 25.06.2012, 15:38
На мінулым тыдні стала вядома аб шпіталяванні людзей з падазрэннем на сальманэлёз.
Усе яны знаходзіліся на вяселлях ў гасцінічна-забаўляльным комплексе «Robinson Club». Апошні належыць Паўлу Тапузідзісу, аднаму з набліжаных да Лукашэнкі бізнесмэнаў, нагадвае «Наша Ніва».
Зараз Менскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзіць пазапланавую праверку рэстараннага комплексу.
На гэтым тыдні павінныя стаць вядомыя яе вынікі. Пакуль жа ў цэнтры нічога дакладнага пра прычыну захворвання людзей сказаць не могуць.
«Robinson Club» - шыкоўны гатэльна-забаўляльны комплекс на беразе Менскага мора. Клуб аб'ядноўвае гасцініцу, два рэстараны, бар, парк, дзіцячую і верталётную пляцоўкі, станцыю пракату, SPA-цэнтр. Знаходзіцца ў 7 км ад МКАД.