BE RU EN

Кубінскія СМІ не зразумелі, хто да іх прыехаў (Фота)

  • 25.06.2012, 16:54

Афіцыйнае інфармагенцтва Кубы не ведае, госці з якой краіны наведалі сёння Гавану.

На сайце Prenca Latina з'явілася паведамленне аб візіце кіраўніка Беларусі, у якім гаворыцца аб тым, як яго сустрэлі, і аб запланаваных на сёння мерапрыемствах (пераклад - charter97.org). Таксама ў нататцы распавядаецца пра ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж краінамі. Яны адбыліся ў маі гэтага года з удзелам намеснікаў міністраў замежных спраў Кубы і Беларусі Дагаберта Радрыгеса Барэра і Сяргея Алейніка. Вось толькі Prenca Latina чамусьці назвала Алейніка «расейскім» калегам кубінскага дыпламата.

Мабыць, не такія ўжо і моцныя «сяброўскія путы», якія, як пішуць кубінскія СМІ, звязваюць Гавану і Менск, калі нават афіцыйнае агенцтва не ведае, намеснік міністра якой краіны да іх прыязджаў.

Апошнія навіны