Беларусбанк спыняе прыём плацяжоў на карысць Белтэлекама
- 26.06.2012, 11:00
Ад 29 чэрвеня беларусы не змогуць аплаціць рахункі за стацыянарны тэлефон і Інтэрнэт праз банкаматы Беларусбанка ў сувязі са спыненнем прыёму плацяжоў на карысць РУП «Белтэлекам».
На сайце «Беларусбанка» размешчаная наступнае абвестка:
«Паважаныя кліенты, з 29 чэрвеня 2012 года будзе спынены прыём плацяжоў за паслугі сувязі на карысць РУП «Белтэлекам» у банкаматах банка.
Аплаціць хатні тэлефон (РУП «Белтэлекам») можна з дапамогай паслуг SMS-банкінг, М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг, а таксама ў інфакіёсках і аддзяленнях банка».
Ніякіх каментароў «Беларусбанк» не дае.