BE RU EN

Магілёўскага «вертыкальшчыка» пасадзілі на тры гады

  • 26.06.2012, 11:32

Былы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамляе прэс-група ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, супрацоўнікамі УКДБ былі выяўленыя факты выкарыстання службовага становішча ў карыслівых мэтах былым намеснікам старшыні гарвыканкама.

Чыноўнік, які курыраваў у адпаведнасці са службовымі абавязкамі працу будаўнічай галіны горада, вырашыў мінімізаваць выдаткі на будаўніцтва ўласнага прыватнага дома. За «дапамогай» ён звярнуўся да дырэктара будаўнічай арганізацыі з просьбай прадаставіць спецыяльную тэхніку, грузавы аўтатранспарт, будаўнічыя матэрыялы і рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў без заключэння адпаведных дамоваў і аплаты.

Нягледзячы на неправамерны характар просьбы службовай асобы, дырэктар прадпрыемства арганізаваў з кастрычніка 2007 года па кастрычнік 2009 года вытворчасць прац, звязаных з будаўніцтвам прыватнага дома. У выніку прадпрыемству была нанесеная шкода ў буйным памеры.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» і ч. 2 арт. 210 «Крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» Крымінальнага кодэкса Беларусі суд Ленінскага раёна Магілёва вынес былому чыноўніку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Дырэктару будаўнічай арганізацыі суд вынес аналагічны прысуд з адтэрміноўкай яго выканання на 2 гады.

Абвінавачаныя падалі касацыйныя скаргі ў абласны суд, паведамляе прэс-група УКДБ па Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны