BE RU EN

Віктар Юшчанка: З Украіны робяць копію Беларусі

  • 26.06.2012, 15:26

Былы прэзідэнт Украіны крытыкуе палітычны курс, які праводзіць цяперашняя ўлада.

«Калі я сустракаюся з прэзідэнтам Віктарам Януковічам, у мяне адная мэта - Украіна павінная змяніць палітычны курс», - сказаў Віктар Юшчанка на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Кіеве, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Юшчанка падкрэсліў, што Украіна губляе партнёраў, губляе сяброў як на Захадзе, так і на Усходзе. «Адкладзенае на няпэўны час пагадненне аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ... Тое ж самае можна сказаць і аб дакуменце па зоне вольнага гандлю з ЕЗ, які сёння цалкам замарожаны... замарожаныя і перамовы аб бязвізавым рэжыме, і мадэрнізацыі ўкраінскай ГТС. Я перакананы, што такога кшталтк палітыка не адказвае нашым нацыянальным інтарэсам», - адзначыў ён.

В.Юшчанка адзначыў, што «будучыня Украіны - у Еўропе, якая-небудзь пляма ў гэтым накірунку, перакананы, працуе на адзін палітычны праект - Беларусь-2. З нас хочуць зрабіць копію».

Паводле яго, калі Украіна стане ўдзельнікам азіяцкага праекта, то яна назаўсёды пазбавіцца еўрапейскіх перспектыў. На думку Віктара Юшчанкі, за запрашэннем ў Мытны саюз стаіць адная мэта - пахаваць зону вольнага гандлю паміж Украінай і ЕЗ, праца над якой ішла пяць гадоў.

«Палітычныя працэсы, якія адбываюцца ва Украіне, кажуць пра тое, што ў нашае жыццё прыходзіць дыскамфорт», - адзначыў В.Юшчанка.

Апошнія навіны