BE RU EN

Лаўроў можа прыляцець у Беларусь увосень

  • 26.06.2012, 16:33

Візіт у Беларусь міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова можа адбыцца ўвосень бягучага года.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае БелТА.

«Візіт Лаўрова абавязкова адбудзецца ў гэтым годзе», - сказаў дыпламат.

Аляксандр Сурыкаў дадаў, што візіт можа адбыцца ў верасні-кастрычніку, калі будзе праходзіць сумесная калегія знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі.

Апошнія навіны