У цэнтры Менска згарэла лазня (Фота)
- 27.06.2012, 9:30
Згарэла менская лазня, размешчаная на вуліцы Петруся Броўкі.
Тэлефанаванне аб задымленні паступіла ад вахцёра, паведамляе СТВ.
«Атрымалася ўсталяваць, што ўзгаранне адбылося ў парыльным аддзяленні лазні на першым паверсе з наступным распаўсюджваннем агню па драўлянай шалёўцы ў сумежнае памяшканне - у спартзалу і ў гардэроб. Пацярпелых у выніку пажару няма», - распавёў Віталь Дэмбоўскі, памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС.