BE RU EN

У Лідзе заробкі ўжо выдаюць талонамі (Фота)

  • 27.06.2012, 12:17

У горадзе Ліда супрацоўнікі крамы УКП № 1 «Дом Гандлю» атрымалі частку свайго штомесячнага авансу ў выглядзе сертыфікатаў на набыццё прадукцыі ў сваёй жа краме.

Падобны сертыфікат, або «талон», прадстаўляе сабой кавалачак звычайнай паперы са штампам крамы і сумай у 30.000 рублёў, піша сайт nash-dom.info.

Супрацоўнікаў папярэдзілі, што пры «атаварванні» гэтага сертыфікату, пакупнік не зможа атрымаць здачу наяўнымі грашыма.

Іншымі словамі, працаўнік УКП № 1 «Дом Гандлю» абавязваецца выбраць тавараы такім чынам, каб укласціся ў пэўную суму. Супрацоўнікі крамы адзначаюць, што «гэта ўжо звычайная справа, хоць і нязручна».

Апошнія навіны