Віцебчукоў працягваюць «знаёміць» з Яўсеевым (Фота)
- 27.06.2012, 13:08
Актывісты «Народнага Аўтаномнага Супраціву» працягваюць распаўсюджваць інфармацыю пра палкоўніка Яўсеева і пра тое, якую небяспеку ён прадстаўляе для грамадства.
У гэты раз маладыя людзі распаўсюдзілі па горадзе ўлёткі, у якіх просяць грамадзянаў запомніць твар Яўсеева і быць вельмі асцярожнымі з гэтым чалавекам. Як адзначаюць удзельнікі акцыі, гэтыя ўлёткі знікаюць з вуліц у разы хутчэй за ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў, піша ffight.org.
Нягледзячы на такую аператыўную працу запалоханых уладамі дворнікаў, актывісты не губляюць аптымізму і ўпэўненыя, што Яўсеева хутка будзе пазнаваць вялікая частка насельніцтва.