Настаўнікі падаліся ў валютчыкі
- 28.06.2012, 11:03
У Пінску злавілі настаўніка-валютчыка.
Як паведамляе «Еўрарадыё», выпадак адбыўся на пінскім рынку «Сонечны», дзе за парушэнне правілаў валютных аперацый быў затрыманы настаўнік сярэдняй школы.
У затрыманага канфіскавалі 2635 даляраў ЗША, больш за 5 мільёнаў беларускіх рублёў і 20 тысяч рублёў расейскага Цэнтрабанка. На настаўніка-валютчыка складзены адміністрацыйны пратакол.
Верагодней за ўсё, цяпер па месцы асноўнай працы яму пагражае звальненне.