Звадкаваны газ даражэе на 11%
- 29.06.2012, 9:36
У Беларусі з 30 чэрвеня 2012 года на 11% будуць павялічаныя рознічныя кошты на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях.
Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі № 51 ад 13 чэрвеня 2012 года.
Межавы максімальны кошт складзе 4400 рублёў за літр, межавы мінімальны - 4000 рублёў.
Акрамя таго, пастановай Міністэрства эканомікі № 52 таксама на 11% павялічаныя адпускныя кошты на звадкаваныя паліўныя газы для аўтамабільнага транспарту.