BE RU EN

Па Менску ездзяць трактары і танкі (Фота)

  • 29.06.2012, 12:25

28 і 30 чэрвеня ў Менску праходзяць генеральныя трэніроўкі ваеннай і сельскагаспадарчай тэхнікі.

У чацвер у вячэрнюю гадзіну-пік калона з ваеннага гарадка «Уручча» прайшла да праспекта Машэрава.

Гэта наклала свой адбітак на працу транспарту ў Менску.

У сувязі з правядзеннем 28 і 30 чэрвеня 2012 года трэніровак параду тэхнікі, прысвечаных святкаванню афіцыйнага Дня Незалежнасці, з 18.00 абмежаваны рух транспарту па маршруце руху ваеннай тэхнікі да месца рэпетыцыі: в/г Уручча - вул. Заснавальнікаў - вул. Старынаўская - пр. Незалежнасці - вул. Сурганава - вул. Куйбышава - вул. М.Багдановіча - пр. Машэрава, перадае TUT.by.

Таксама з 23.00 гадзіну. будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава (ад вул. Куйбышава да вул. Ціміразева) у абодвух напрамках.

Апошнія навіны