Зміцер Крамянецкі на волі
- 4.06.2012, 9:16
Увечары 3 чэрвеня на волю выйшаў маладафронтавец Зміцер Крамянецкі.
Актывіст павінен быў выйсці 24 мая з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна пасля 10 сутак арышту, нагадвае mfront.net. Але замест вызвалення ў той дзень яго адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна і склалі новы пратакол па новых ілжывых абвінавачваннях, пакінуўшы, такім чынам, яшчэ на 10 сутак у турме.
Сёння на свабоду павінен выйсці таксама каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Як паведамляў сайт charter97.org, суд Маскоўскага раён 30 мая асудзіў яго на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра гэта сваякам Максіма Вінярскага паведаміў па тэлефоне міліцыянт з РУУС Маскоўскага раёна. Ён сказаў, што на актывіста «Еўрапейскай Беларусі» быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 («дробнае хуліганства»). Міліцыянт не назваў ні прозвішча суддзі, ні час затрымання.